ЗАЦВЕРДЖАНА
Загадам дырэктара ДУА
“Навучальна-педагагічны комплекс Гірмантаўская дзіцячы сад-пачатковая школа”
27.11.2020
ПАЛАЖЭННЕ
аб бацькоўскім універсітэце
І Агульныя палажэнні
- Дадзеннае палажэнне ўстанавлівае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага ўніверсітэту (далей- універсітэту).
2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Гірмантаўская дзіцячы сад-пачатковая школа”.
- Мэта ўніверсітэту- стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай каметэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх зносін у сям’і.
- Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэту:
-стварыць сістэму безперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і садзейнічаць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адпавядаюць патрабаванням часу;
- садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;
-папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.
5. У сваёй рабоце ўніверсітэт кіруецца:
- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і;
- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай , выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай і сярэдняй адукацыі ў 2020-2021 навучальным годзе”;
-дадзеным Палажэннем;
-іншымі нарматыўнымі, прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
6. Універсітэт знаходзіцца ў прамым падпарадкаванні настаўніка англійскай мовы Кабяк Светланы Сяргееўны.
7. Кіраўніцтва работай ўніверсітэта ажыцяўляе настаўнік англійскай мовы Кабяк Светлана Сяргееўна.
8. На афіцыйным інтэрнет-сайце ўстановы адукацыі стварыць рубрыку “Бацькоўскі універсітэт” з магчымасцю зносін мэтавай аудыторыі.Вядзенне рубрыкі ажыцяўляе настаўніца англійскай мовы, якой дадзеная функцыя ўскладзена загадам дырэктара ўстановы.
ІІ Дзейнасць універсітэта
9. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вa ўніверсітэце згодна з запытам бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
10. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і канчаецца не пазней 25 мая навучальнага года і складаецца з 4 сесій:
-1 сесія (кастрычнік-лістапад);
-2 сесія (снежань-студзень);
-3 сесія (люты-сакавік);
-4 сесія (красавік-май).
11. Тэмы заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўвае адказны, якому дадзеная функцыя ўскладзена загадам дырэктара ўстановы, з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
12. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць быць задзейнічаны на дабраахвотных пачатках настаўнікі, выхавацелі, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадзкасці, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці.
13. Адукацыя бацькоў можа ажыцяўляцца як у вочнай, так і ў завочнай формах (на сайце).
14. Вочная форма адукацыі складаецца з двух модуляў: базавы і варыятыўны.
15. Базавы модуль складаецца з абавязковых для адукацыі чатырох курсаў:
1) асновы прававых ведаў;
2) асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;
3) асновы педагагічных ведаў;
4) асновы канструктыўных зносін.
16. Вырыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “ Бацькі-бацькі”. Вядучымі курсаў дадзенага модуля з’яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай дзейнасці.
17) Пры адсутнасці кваліфікацыйных спецыялістаў па пэўным накірункам адукацыі магчыма выкарыстоўваць завочную (дыстанцыйную) форму адукацыі.
18) Дыстанцыйная форма адукацыі выкарыстоўваецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічных абставін, і ў адпаведнасці з гэтым забараняецца вочная сувязь з бацькамі.
19. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе таэыатычных семінараў, семінараў-практыкамаў, діскусійных заняткаў (“ круглы стол”, дэбаты, дыспут і інш); трэнінгавых заняткаў, дзелавых ці ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.
20. Па заканчэнню навучальнага года, пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў бацькі атрымліваюць электроны сертыфікат устаноўленнага ўстановай адукацыі ўзору.
ІІІ Удзельнікі бацькоўскага ўніверсітэту, іх правы і абавязкі.
21.Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэту маюць аднолькавыя правы і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленню арганізацыі і зместу заняткаў;
Актыўна удзельнічаць у рабоце універсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.
22. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў , інфармаванне бацькоў аб рабоце ўніверсітэта нясе Кабяк Святлана Сяргееўна.
23. Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры зносін.
ІV Дакументы універсітэта.
24. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:
- Копія загада аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;
-Палажэнне аб бацькоўскім ўніверсітэце;
-План работы бацькоўскага ўніверсітэта;
-Формы анкет для бацькоў;
-Узор электроннага сэртыфіката, зацверджанага ўстановай адукацыі.
разгарнуць » / « згарнуць